Правілы для бацькоў па навучанню дзяцей беларускай мове дома

Правілы для бацькоў  па навучанню дзяцей

беларускай мове дома

    Памятайце аб тым, што навучанне дзяцей беларускай мове павінна дастаўляць ім задавальненне.

        Калі дзіцяці не падабаецца тое, што вы робіце – спыніце гэта і паспрабуйце займацца па-іншаму. Абавязкова стварайце матыў для кожнага маўленчага дзеяння дзіцяці: дзіця павінна разумець, чаму мама гаворыць на іншай мове і навошта яму самому трэба гаварыць на гэтай мове.    Зусім маленькія дзеці авалодваюць мовай на аснове імітацыі, а старэйшыя дзеці (пасля 3 гадоў) – свядома. Таму прыёмы, якія выкарыстоўваюцца для навучання дзяцей, залежаць ад іх ўзросту.

        Вельмі важна вымаўляць словы правільна. Інакш дзіця засвоіць няправільнае вымаўленне і пасля ад гэтага будзе вельмі цяжка пазбавіцца. Калі вы не ўпэўнены, што вымаўляеце слова правільна, – удакладніце вымаўленне па слоўніку, у якім указана фанетычная транскрыпцыя.

           Пажадана, каб малюнкі і цацкі, якія вам спатрэбяцца, прызначаліся выключна для навучання: складзіце іх у асобную скрынку – «чароўны куфэрак» - і даставайце адтуль толькі на час заняткаў. «Чароўны куфэрак», а таксама тое што ў куфэрку, павінна быць эстэтычнае і прыгожае, каб захапляла дзяцей.