Нормативные документы по аттестации педагогических работников:
Аттестация педагогических работников в Государственном учреждении образования «Детский сад № 106 г. Гродно» осуществляется в соответствии с нормативными документами по аттестации педагогических работников:
- Інструкцыя аб парадку правядзення атэстацыі педагагічных работнікаў сістэмы адукацыі (акрамя педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу), утвержденная постановлением Министерства образования Республики Беларусь от 22.08.2012 №101.
Изменения и дополнения:
постановление Министерства образования Республики Беларусь от 26.03.2014 № 20;
постановление Министерства образования Республики Беларусь от 26.11.2014 № 163;
постановление Министерства образования Республики Беларусь от 20.11.2015 № 131;
постановление Министерства образования Республики Беларусь от 11.05.2017 № 46;
постановление Министерства образования Республики Беларусь от 08.05.2018 № 37.
пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
1 жніўня 2022 г. № 216 г. № 101
- Выпуск 28 Единого квалификационного справочника должностей служащих «Должности служащих, занятых в образовании», утвержденный постановлением Министерства труда и социальной защиты Республики Беларусь от 29.07.2020 № 69. (Электронная версия)
- Общие положения Единого квалификационного справочника должностей служащих, утвержденные постановлением Министерства труда и социальной защиты Республики Беларусь 02.01.2012 № 1 (в редакции постановления Министерства труда и социальной защиты Республики Беларусь от 22.07.2021 № 55). (Электронная версия)
- Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 02.06.2009 № 36 «Об утверждении и введении в действие Общегосударственного классификатора Республики Беларусь ОКРБ 011-2009 «Специальности и квалификации» (Электронная версия)
- Положение о непрерывном профессиональном образовании руководящих работников и специалистов, утвержденное постановлением Совета Министров Республики Беларусь от 15.07.2011 № 954 (с изменениями и дополнениями). (Электронная версия)
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
1 жніўня 2022 г. № 216
Аб змяненні пастановы Міністэрства адукацыі
Рэспублікі Беларусь ад 22 жніўня 2012 г. № 101
На падставе падпунктаў 4.6 і 4.26 пункта 4 Палажэння аб Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 жніўня 2011 г. № 1049, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Унесці ў пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 22 жніўня 2012 г. № 101 «Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку правядзення атэстацыі педагагічных работнікаў сістэмы адукацыі (акрамя педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу)» наступныя змяненні:
прэамбулу і пункт 1 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
«На падставе падпунктаў 4.6 і 4.26 пункта 4 Палажэння аб Міністэрстве адукацыі
Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 жніўня 2011 г. № 1049, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць Інструкцыю аб парадку правядзення атэстацыі педагагічных работнікаў сістэмы адукацыі (акрамя педагагічных работнікаў з ліку прафесарскавыкладчыцкага складу) (дадаецца).»;
у Інструкцыі аб парадку правядзення атэстацыі педагагічных работнікаў сістэмы
адукацыі (акрамя педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу),
зацверджанай гэтай пастановай:
у частцы першай пункта 3 словы «праграм выхавання» замяніць словамі «адораных дзяцей і моладзі, праграм выхавання, аказанні карэкцыйна-педагагічнай дапамогі»;
пункт 4 дапоўніць часткай наступнага зместу:
«Атэстацыя праводзіцца ў форме:
атэстацыйнай гутаркі – пры прысваенні (пацвярджэнні) другой і першай кваліфікацыйных катэгорый;
кваліфікацыйнага экзамену і атэстацыйнай гутаркі – пры прысваенні (пацвярджэнні) вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнікметадыст».»;
у частцы трэцяй пункта 5 словы «педагагічных пасадах» замяніць словамі «пасадах педагагічных работнікаў»;
у пункце 6:
частку першую выкласці ў наступнай рэдакцыі:
«6. Прысваенне кваліфікацыйных катэгорый педагагічнаму работніку па кожнай
займаемай пасадзе служачага ажыццяўляецца паслядоўна, за выключэннем выпадкаў, якія прадугледжаны часткамі трэцяй–сёмай пункта 19, пунктамі 20 і 201 дадзенай Інструкцыі.»;
частку другую пасля слова «пасадзе» дапоўніць словам «служачага»;
пункт 8 пасля слова «пасадзе» дапоўніць словам «служачага»;
пункт 17 пасля часткі першай дапоўніць часткай наступнага зместу:
«Тэрмін прыняцця рашэння аб допуску да атэстацыі (адмове ў допуску) не павінен
перавышаць адзін месяц з даты падачы заявы.»;
у пункце 18:
абзац чацвёрты часткі першай выключыць; у частцы другой слова «–чацвёртым» замяніць словамі «і трэцім»;
у частках чацвёртай і пятай пункта 19 словы «прыняты з пасады прафесарскавыкладчыцкага складу і маюць стаж працы на гэтай пасадзе» замяніць словамі «маюць стаж працы на пасадах прафесарска-выкладчыцкага складу»;
у частцы першай пункта 20:
абзац сёмы пасля слоў «кіраўніка фізічнага выхавання,» дапоўніць словам «метадыста»;
абзац дванаццаты пасля слова «канцэртмайстра» дапоўніць словам «, метадыста»;
абзац сямнаццаты пасля слова «метадыста,» дапоўніць словамі «педагога сацыяльнага,»;
абзац васямнаццаты пасля слова «акампаніятара» дапоўніць словамі «, педагогапсіхолага, настаўніка-дэфектолага, педагога сацыяльнага»;
пункт 201 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
«20. У выключным выпадку педагагічны работнік па хадайніцтве кіраўніка арганізацыі сістэмы адукацыі ці ІП або атэстацыйнай камісіі без уліку прысвоенай раней кваліфікацыйнай катэгорыі і (або) стажу працы на пасадзе служачага, па якой ён праходзіць атэстацыю, можа быць дапушчаны да атэстацыі на прысваенне:
другой кваліфікацыйнай катэгорыі са згоды кіраўніка структурнага падраздзялення
гарадскога, раённага выканаўчага камітэта, мясцовай адміністрацыі раёна ў горадзе, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі;
першай, вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі са згоды кіраўніка структурнага
падраздзялення абласнога (Мінскага гарадскога) выканаўчага камітэта, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі.»;
часткі трэцюю і чацвёртую пункта 22 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
«Тэрмін правядзення атэстацыі педагагічнага работніка не павінен перавышаць трох месяцаў з даты азнаямлення атэстуемага з загадам аб правядзенні атэстацыі.
У выпадку, калі атэстацыя праводзіцца ў форме кваліфікацыйнага экзамену і атэстацыйнай гутаркі, тэрмін правядзення атэстацыі педагагічнага работніка не павінен перавышаць чатырох месяцаў з даты выдачы педагагічнаму работніку выпіскі з пратакола пасяджэння кваліфікацыйнай камісіі (далей, калі не ўстаноўлена іншае, – выпіска з пратакола) аб здачы кваліфікацыйнага экзамену гэтым педагагічным работнікам.»;
частку пятую пункта 23 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
«Тэрмін падрыхтоўкі атэстацыйных матэрыялаў не павінен перавышаць двух месяцаў з даты азнаямлення педагагічнага работніка з загадам аб правядзенні атэстацыі.
У выпадку, калі атэстацыя праводзіцца ў форме кваліфікацыйнага экзамену
і атэстацыйнай гутаркі, тэрмін падрыхтоўкі атэстацыйных матэрыялаў не павінен
перавышаць двух месяцаў з даты выдачы педагагічнаму работніку выпіскі з пратакола аб здачы кваліфікацыйнага экзамену.»;
пункт 24 выключыць;
падпункты 30.3–30.6 пункта 30 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
«30.3. педагагічныя работнікі – аўтары вучэбных выданняў (падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў, вучэбна-метадычных дапаможнікаў, вучэбна-наглядных дапаможнікаў, дапаможнікаў, практыкумаў, рабочых сшыткаў, хрэстаматый), якія афіцыйна зацверджаны або дапушчаны ва ўстаноўленым парадку Міністэрствам адукацыі к выкарыстанню ў адукацыйным працэсе;
30.4. педагагічныя работнікі, якія сталі пераможцамі абласнога (Мінскага гарадскога) этапу або пераможцамі ці лаўрэатамі заключнага этапу рэспубліканскіх, міжнародных конкурсаў прафесійнага (педагагічнага) майстэрства педагагічных работнікаў;
30.5. педагагічныя работнікі, якія за апошнія пяць гадоў падрыхтавалі пераможцаў
(дыпломы I, II, III ступені, Гран-пры, першае, другое, трэцяе месца) і (або) прызёраў:
міжнародных алімпіяд, заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных
прадметах сярод навучэнцаў устаноў адукацыі, якія асвойваюць змест адукацыйных праграм базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі, спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, прафесійна-тэхнічнай адукацыі, якая забяспечвае атрыманне кваліфікацыі рабочага (служачага) і агульнай сярэдняй адукацыі, прафесійна-тэхнічнай адукацыі з вывучэннем асобных прадметаў на павышаным узроўні, якая забяспечвае атрыманне кваліфікацыі рабочага (служачага) і агульнай сярэдняй адукацыі, сярэдняй спецыяльнай адукацыі на падставе агульнай базавай адукацыі, а таксама рэспубліканскай алімпіяды прафесійнага майстэрства навучэнцаў, курсантаў устаноў, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыі;
міжнародных конкурсаў прафесійнага майстэрства, заключнага этапу рэспубліканскіх конкурсаў прафесійнага майстэрства, міжнародных конкурсаў, фестываляў тэхнічнай і мастацкай творчасці навучэнскай моладзі; міжнародных і рэспубліканскіх фестываляў, конкурсаў, выстаў, пленэраў, іншых спаборніцтваў, тэле- і радыёпраектаў, якія праводзяцца ў адпаведнасці з актамі заканадаўства, а таксама афіцыйных спартыўных спаборніцтваў, якія праводзяцца ў адпаведнасці з рэспубліканскімі каляндарнымі планамі, міжнародных спартыўных спаборніцтваў, пераможцаў міжнародных (рэспубліканскіх) фестываляў (конкурсаў) сярод выхаванцаў устаноў дашкольнай адукацыі;
30.6. педагагічныя работнікі, якім уручана пасведчанне спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў ці спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі;»;
дапоўніць Інструкцыю пунктам 301 наступнага зместу:
«301. Ад здачы кваліфікацыйнага экзамену пры праходжанні атэстацыі на прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» вызваляюцца педагагічныя работнікі, якія сталі пераможцамі ў намінацыях чацвёртага (заключнага) этапу рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь».»;
з частак другой і трэцяй пункта 35 словы «(вучэбных дысцыплін)» выключыць;
у частцы першай пункта 37 словы «настаўнікі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, якім прысвоена вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя (кваліфікацыйная катэгорыя «настаўнік-метадыст»), выкладчыкі ўстаноў прафесіянальна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі» замяніць словамі «выкладчыкі, настаўнікі, якім прысвоена вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя (кваліфікацыйная катэгорыя «настаўнікметадыст»)»;
пункт 38 дапоўніць часткай наступнага зместу:
«Па кожным напрамку педагагічнай дзейнасці экзамен праводзіцца не меней аднаго разу ў квартал.»;
з пункта 40 другі сказ выключыць;
у частцы першай пункта 44 словы «пасяджэння кваліфікацыйнай камісіі за подпісам кіраўніка ўстановы адукацыі (далей – выпіска з пратакола)» замяніць словамі «за подпісам кіраўніка ўстановы адукацыі»;
частку другую пункта 50 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
«Вынікі атэстацыі аб’яўляюцца работніку пасля галасавання.»;
пункты 53 і 54 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
«53. Атэстацыйныя матэрыялы, заява, пратаколы пасяджэння атэстацыйнай камісіі
захоўваюцца ў адпаведнасці з актамі заканадаўства.
54. Пры парушэнні парадку правядзення атэстацыі атэстацыйнай камісіяй арганізацыі сістэмы адукацыі педагагічны работнік у дзесяцідзённы тэрмін з дня азнаямлення з рашэннем атэстацыйнай камісіі мае права звярнуцца з заявай
у атэстацыйную камісію структурнага падраздзялення гарадскога, раённага выканаўчага камітэта, мясцовай адміністрацыі раёна ў горадзе, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі, а пры парушэнні, дапушчаным атэстацыйнай камісіяй структурнага падраздзялення гарадскога, раённага выканаўчага камітэта, мясцовай адміністрацыі раёна ў горадзе, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі, – у атэстацыйную камісію структурнага падраздзялення абласнога (Мінскага гарадскога) выканаўчага камітэта, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі.
Пры выяўленні парушэнняў парадку атэстацыі атэстацыйная камісія, у якую паступіла заява педагагічнага работніка, мае права адмяніць рашэнне атэстацыйнай камісіі арганізацыі сістэмы адукацыі (структурнага падраздзялення гарадскога, раённага выканаўчага камітэта, мясцовай адміністрацыі раёна ў горадзе, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі) і ў месячны тэрмін з дня звароту правесці паўторную атэстацыю педагагічнага работніка, у дачыненні да якога былі дапушчаны парушэнні.
У выпадку, калі парушэнні парадку атэстацыі былі дапушчаны ў дачыненні да педагагічнага работніка, які атэстуецца ў атэстацыйнай камісіі структурнага падраздзялення абласнога (Мінскага гарадскога) выканаўчага камітэта, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі, па звароце педагагічнага работніка для яго паўторнай атэстацыі ствараецца іншая атэстацыйная камісія структурнага падраздзялення абласнога (Мінскага гарадскога) выканаўчага камітэта, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі. У склад дадзенай камісіі не могуць быць уключаны асобы, якія прымалі рашэнне ў дачыненні да гэтага педагагічнага работніка пры папярэдняй атэстацыі.
Рашэнне атэстацыйнай камісіі, якое прынята ў выпадках, прадугледжаных часткамі
другой і трэцяй дадзенага пункта, лічыцца канчатковым.»;
пункт 55 выключыць;
з пунктаў 4, 6–8 дадатка да гэтай Інструкцыі словы «(вучэбная дысцыпліна)»
у адпаведных склоне і ліку выключыць.
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр А.І.Іванец